З Днём народнага адзінства

Шаноўныя сябры, дарагія калегі!

Ад імя рэспубліканскага ўнітарнага сэрвіснага прадпрыемства «Белтэхагляд» і сябе асабіста дазвольце павіншаваць вас са святам – Днём народнага адзінства.

У гэты дзень 85 гадоў назад пачаўся вызвольны паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь, у выніку якога падзелены па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы беларускі народ ізноў уз'яднаўся. Паказальная дата 17 верасня назаўжды замацавалася ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі і стала знакам пераемнасці пакаленняў, непахіснасці і самадастатковасці беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

У адзінстве і згуртаванасці ў імя дасягнення агульных мэт – наша сіла і заклад шчаслівай будучыні Беларусі!

У гэты святочны дзень жадаем усім вам моцнага здароўя, мэтанакіраванасці, дабрабыту і паразумення. Хай заўсёды ў вашых сем'ях пануюць мір, цяпло і каханне! Хай кожны з нас робіць свой унёсак у развіццё і росквіт сваёй краіны, свайго народа!

Са святам! З Днём народнага адзінства!

З павагай, дырэктар Ю.С.Ленчэўскі


Telegram бот
Чат на сайте
🤖 «БЕЛТЕХОСМОТР» — ваш умный помощник по техосмотру в Беларуси!
Здравствуйте! Выберите вопрос:
Наши услуги: