Рэспубліканскае унітарнае сэрвіснае прадпрыемства "Белтэхагляд" створана ў 2003 г. (загад Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 9 чэрвеня 2003 г. № 208-Ц), зарэгістравана рашэннем Мінгарвыканкама ад 28 ліпеня 2003 г. № 1288 у Адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб і фізічных асоб-прадпрымальнікаў, рэг. № 190471274.
Месцазнаходжанне (юрыдычны і паштовы адрасы): 220005, г. Мінск, вул. Платонава, 22а, каб. 312
Поўнае найменне:
Скарочанае найменне:
Дырэктар Прадпрыемствы: Ленчэўскі Юрый Станіслававіч. Назначаны загадам Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 29.10.2018 № 93-к.
Маёмасць Прадпрыемства належыць на праве ўласнасці Рэспубліцы Беларусь і замацоўваецца за Прадпрыемствам на праве гаспадарчага ведання.
Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання Прадпрыемствам, Заснавальнікам з'яўляецца Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, размешчанае па адрасе:
Рэспубліка Беларусь, 220029, г. Мінск, вул. Чычэрына, 21.
З 1 лютага 2006 г. дазволы на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху выдаюцца рэспубліканскім унітарным сэрвісным прадпрыемствам "Белтэхагляд" па месцы праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду гэтых транспартных сродкаў, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі (пп.2.3 п.2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.10.2005 № 551).
Канцэпцыя развіцця дзяржтэхагляду: Загрузіць файл
Сведчанне аб рэгістрацыі: Загрузіць файл
УНП: Загрузіць файл
Сведчанне аб рэгістрацыі інфармацыйнай сістэмы: Загрузіць файл
Са студзеня 2014 г. ва УП "Белтэхагляд" укаранёна сістэма менеджменту якасці, а таксама атрыманы сертыфікат адпаведнасці патрабаванням стандарту СТБ ISO 9001-2009. У чэрвені 2018 г. праведзены сертыфікацыйны аўдыт сістэмы менеджменту якасці прадпрыемства, які пацвердзіў адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2015.