Дагаворы на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур, аказанне паслуг заключаюцца ўпаўнаважанымі работнікамі філіялаў, якія дзейнічаюць на падставе даверанасці, па месцы звароту.
Маёмасць Прадпрыемства належыць на праве ўласнасці Рэспубліцы Беларусь і замацоўваецца за Прадпрыемствам на праве гаспадарчага ведання.
Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання Прадпрыемствам, Заснавальнікам з'яўляецца Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, размешчанае па адрасе:
Рэспубліка Беларусь, 220029, г. Мінск, вул. Чычэрына, 21.
Дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху выдаецца працаўніком рэспубліканскага ўнітарнага сэрвіснага прадпрыемства «Белтэхагляд» (далей – УП «Белтэхагляд») у месцы правядзення дзяржтэхагляду транспартных сродкаў (за выключэннем выпадку выдачы дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху ў электронным выглядзе) цягам 15 хвілін з моманту звароту.