Для суб'ектаў гаспадарання

Адміністрацыйныя працэдуры, якія ажыццяўляюцца “УПтэхагляд” па зваротах суб'ектаў гаспадарання (на падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.09.2021 г. № 548

Найменне адміністрацыйнай працэдуры

Пералік дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі ва ўпаўнаважаны орган для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры

Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры

Тэрмін дзеяння даведак або іншых дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры

Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры

5.12.1.Атрыманне дазволу на допуск транспартнага сродку (за выключэннем колавых трактароў, прычэпаў, паўпрычэпаў да іх) да ўдзелу ў дарожным руху

  • Заява
  • Пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку (тэхнічны пашпарт) (за выключэннем выпадку рэгістрацыі транспартнага сродку пасля 1 студзеня 2008 г.)
  • Дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы (за выключэннем выпадку ўнясення платы праз выкарыстанне аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы)
  • Дыягнастычная карта транспартнага сродку
  • Дакумент, які пацвярджае заключэнне дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальніка транспартнага сродку (за выключэннем выпадку заключэння дагавора страхавання ў электронным выглядзе)

15 хвілін з моманту звароту

•6 месяцаў – легкавых аўтамабіляў, карыстаных для камерцыйных перавозак пасажыраў, з года выпуску якіх прайшло 5 і больш гадоў (улучаючы год выпуску);

аўтобусаў і іншых транспартных сродкаў, прызначаных і абсталяваных для перавозкі пасажыраў, якія маюць акрамя месца кіроўцы больш за восем месцаў для сядзення, з года выпуску якіх прайшло 2 гады і больш (улучаючы год выпуску);

транспартных сродкаў, карыстаных для навучання кіраванню транспартным сродкам, з года выпуску якіх прайшло 5 і больш гадоў (улучаючы год выпуску)

•1 год – легкавых аўтамабіляў, карыстаных для камерцыйных перавозак пасажыраў, з года выпуску якіх прайшло меней за 5 гадоў (улучаючы год выпуску);

аўтобусаў і іншых транспартных сродкаў, прызначаных і абсталяваных для перавозкі пасажыраў, якія маюць акрамя месца кіроўцы больш за восем месцаў для сядзення, з года выпуску якіх прайшло меней за 2 гады (улучаючы год выпуску);

легкавых аўтамабіляў, з года выпуску якіх прайшло 10 і больш гадоў (улучаючы год выпуску);

спецыяльных легкавых аўтамабіляў;

грузавых аўтамабіляў, дазволеная максімальная маса якіх не перавышае 3,5 тоны, з года выпуску якіх прайшло 10 і больш гадоў (улучаючы год выпуску);

аўтамабіляў-цягачоў, седлавых цягачоў і грузавых аўтамабіляў, дазволеная максімальная маса якіх перавышае 3,5 тоны;

прычэпаў, дазволеная максімальная маса якіх не перавышае 3,5 тоны, з года выпуску якіх прайшло 10 і больш гадоў (улучаючы год выпуску);

прычэпаў, дазволеная максімальная маса якіх перавышае 3,5 тоны;

транспартных сродкаў, год выпуску якіх не ўсталяваны;

транспартных сродкаў, што выкарыстоўваюцца для навучання кіраванню транспартным сродкам, з года выпуску якіх прайшло меней за 5 гадоў (улучаючы год выпуску)

•2 гады – легкавых аўтамабіляў, з года выпуску якіх прайшло ад 3 да 10 гадоў (улучаючы год выпуску);

грузавых аўтамабіляў, дазволеная максімальная маса якіх не перавышае 3,5 тоны, з года выпуску якіх прайшло ад 3 да 10 гадоў (улучаючы год выпуску);

прычэпаў, дазволеная максімальная маса якіх не перавышае 3,5 тоны, з года выпуску якіх прайшло ад 3 да 10 гадоў (улучаючы год выпуску);

квадрыцыклаў, матацыклаў і мапедаў, з года выпуску якіх прайшло 3 гады і больш (улучаючы год выпуску)

•3 года – легкавых аўтамабіляў, з года выпуску якіх прайшло меней за 3 гады (улучаючы год выпуску);

грузавых аўтамабіляў, дазволеная максімальная маса якіх не перавышае 3,5 тоны, з года выпуску якіх прайшло меней за 3 гады (улучаючы год выпуску);

прычэпаў, дазволеная максімальная маса якіх не перавышае 3,5 тоны, з года выпуску якіх прайшло меней за 3 гады (улучаючы год выпуску);

квадрыцыклаў, матацыклаў і мапедаў, з года выпуску якіх прайшло меней за 3 гады (улучаючы год выпуску).

плата за паслугі

(заўвага: па прэйскуранце, інфармацыя аб кошце паслуг размешчана на сайце)

5.12.2. Атрыманне (падаўжэнне тэрміну дзеяння) пасведчання аб допуску транспартнага сродку да перавозкі пэўных небяспечных грузаў

  • Заява ў вуснай форме
  • Карта дадатковай праверкі транспартнага сродку з заключэннем "устаноўленым патрабаванням адпавядае"
  • Пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку (тэхнічны пашпарт)
  • Рэгістрацыйная картка транспартнага сродку, які выкарыстоўваецца пры перавозцы небяспечных грузаў
  • Эксплуатацыйныя дакументы на цыстэрну (рэзервуар) для транспартных сродкаў, якія маюць цыстэрны для перавозкі лёгкаўзгаральных, выбухованебяспечных, таксічных грузаў
  • Дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы
1 працоўны дзень
1 год са дня яго выдачы (падаўжэнні тэрміна дзеяння)

плата за паслугі

(заўвага: па прэйскуранце, інфармацыя аб кошце паслуг размешчана на сайце)

5.12.3. Атрыманне міжнароднага сертыфіката тэхнічнага агляду

  • Заява
  • Пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку (тэхнічны пашпарт)
  • Дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы
1 працоўны дзень

1 год з дня яго выдачы

плата за паслугі

(заўвага: па прэйскуранце, інфармацыя аб кошце паслуг размешчана на сайце)

5.12.4. Атрыманне сертыфіката тэхнічнага кантролю

  • Заяву
  • Пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку (тэхнічны пашпарт)
  • Сертыфікат адпаведнасці транспартнага сродку экалагічным і тэхнічным патрабаванням, выдадзены вытворцам або ўпаўнаважаным прадстаўніком у краіне рэгістрацыі
  • Дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы
1 працоўны дзень

1 год з дня яго выдачы

плата за паслугі

(заўвага: па прэйскуранце, інфармацыя аб кошце паслуг размешчана насайце)

5.19.5. Афармленне электроннага пашпарта транспартнага сродку (шасі транспартнага сродку) у адносінах раней зарэгістраваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь транспартных сродкаў

  • Заява
  • Пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку (тэхнічны пашпарт)
  • Дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы (за выключэннем выпадку ўнясення платы праз выкарыстанне аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы)
  • Дакумент, які сведчыць асобу, і дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы кіраўніка юрыдычнай асобы (загад аб назначэнні на пасаду кіраўніка, або выпіска з рашэння агульнага сходу, праўлення або іншага органа кіравання юрыдычнай асобы, або працоўны дагавор (кантракт), або грамадзянска-прававы дагавор)- кіраўніком юрыдычнай асобы
  • Дакумент, які сведчыць асобу-індывідуальным прадпрымальнікам
  • Дакумент, які сведчыць асобу прадстаўніка зацікаўленай асобы, і дакументы, якія пацвярджаюць яе паўнамоцтвы-пры звароце прадстаўніка зацікаўленай асобы

2 працоўныя дні

бессрочно

бестэрмінова

(заўвага: па прэйскуранце, інфармацыя аб кошце паслуг размешчана на сайце)

5.19.6. Унясенне змянення ў электронны пашпарт транспартнага сродку (шасі транспартнага сродку) у адносінах раней зарэгістраваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь транспартных сродкаў

  • Заява
  • Дакументы, якія пацвярджаюць неабходнасць унясення змен
  • Дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы (за выключэннем выпадку ўнясення платы праз выкарыстанне аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы)
  • Дакумент, які сведчыць асобу, і дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы кіраўніка юрыдычнай асобы (загад аб назначэнні на пасаду кіраўніка, або выпіска з рашэння агульнага сходу, праўлення або іншага органа кіравання юрыдычнай асобы, або працоўны дагавор (кантракт), або грамадзянска-прававы дагавор)- кіраўніком юрыдычнай асобы
  • Дакумент, які сведчыць асобу-індывідуальным прадпрымальнікам
  • Дакумент, які сведчыць асобу прадстаўніка зацікаўленай асобы, і дакументы, якія пацвярджаюць яе паўнамоцтвы-пры звароце прадстаўніка зацікаўленай асобы

2 працоўныя дні

бестэрмінова

плата за паслугі

(заўвага: па прэйскуранце, інфармацыя аб кошце паслуг размешчана на сайце)

Telegram бот
Чат на сайте
🤖 «БЕЛТЕХОСМОТР» — ваш умный помощник по техосмотру в Беларуси!
Здравствуйте! Выберите вопрос:
Наши услуги: