Увазе юрыдычных асоб і прадпрыемцаў!
Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрыемцы пры ўжыццяўленні плат за адміністрацыйныя працэдуры УП «Белтэхагляд» маюць магчымасць сплачваць іх у АРІП.
Аплату з дапамогай АРІП можна здзяйсняць у безнаяўным парадку без наведання ўстановы банка праз сістэму дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (кліент-банк), інфакіёскі, інтэрнэт-банкінг і т. п.
Для правядзення платы праз сістэму дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (кліент-банк) суб'екту гаспадарання трэба:
1. Выбраць пункт «Платы ў АРІП».
2. Выбраць паслядоўна ўкладкі: «Іншыя платы» → «Белтэхагляд»
3. Выбраць аплачваную паслугу
4. Увесці суму платы.
5. Праверыць карэктнасць інфармацыі.
6. Здзейсніць плату.
Для правядзення платы ў інфакіёсках, інтэрнэт-банкінгах суб'екту гаспадарання трэба:
1. Выбраць пункт «Сістэма «Разлік» (АРІП).
2. Выбраць паслядоўна ўкладкі: «Іншыя платы» → «Белтэхагляд»
3. Выбраць аплачваную паслугу
4. Атрымаць нумар заказу на сайце УП «Белтэхагляд» і ўнесці яго ў патрабаваную графу
5. Праверыць карэктнасць інфармацыі.
6. Здзейсніць плату.