Увазе аўтаўладальнікаў!

Інфармуем, што згодна з падпунктам 1.3 пункта 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.04.2020 №254 «Аб увядзенні сістэм электронных пашпартоў» УП «Белтэхагляд» вызначана ўпаўнаважанай арганізацыяй па афармленні электронных пашпартоў транспартных сродкаў (далей - ЭПТС) на раней зарэгістраваныя Беларусь транспартныя сродкі.

Для афармлення ЭПТС аўтаўладальнікам прадстаўляецца работніку УП «Белтэхагляд» запоўненая заява, пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку (тэхнічны пашпарт) і дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.

ЭПТС афармляецца на падставе звестак, якія змяшчаюцца ў рэгістрацыйных дакументах, заяве, а таксама вынікаў агляду транспартнага сродку, падчас якога праводзіцца яго ідэнтыфікацыя і фатаграфаванне, у тым ліку маркіровак, нанесеных на таблічкі вытворцам.

Паводле інфармацыі галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС, з цягам часу ЭПТС могуць увесці для ўсіх аўто ў Беларусі.

Інфармацыю аб месцах афармлення ЭПТС (унясення зменаў), парадку афармлення, пераліку неабходных дакументаў можна атрымаць па спасылцы.

Аплата за ажыццяўленне дадзеных адміністрацыйных працэдур таксама даступна ў АРІП:

  • афармленне ЭПТС (юр. асобы) | код паслугі 5276011
  • ЭПТС (фiз. асобы) | код паслугі 5276001


    Разам - да бяспекі! 

  • Telegram бот
    Чат на сайте
    🤖 «БЕЛТЕХОСМОТР» — ваш умный помощник по техосмотру в Беларуси!
    Здравствуйте! Выберите вопрос:
    Наши услуги: