Згодна з адкрытымі крыніцамі ў Дзяржаўтаінспекцыі пацвердзілі інфармацыю аб рабоце датчыкаў па кантролі за наяўнасцю дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху па ўсёй краіне ў сістэмным рэжыме. Адзначана, што фіксацыя правапарушэння ажыццяўляецца як датчыкамі кантролю хуткасці, так і камерамі сярэдняй хуткасці і камерамі маніторынгу з наступнай перадачай у ДАІ для працэсуальных рашэнняў.
Інфармацыя аб выніках выдачы дазволаў на допуск на пастаяннай аснове публікуецца УП «Белтэхагляд». Разам з тым, трэба адзначыць негатыўныя суадносіны колькасці зарэгістраваных транспартных сродкаў і тых, хто атрымаў дазвол (39% ад агульнай колькасці).
З мэтай выключэння стварэння сацыяльнай напружанасці сярод аўтаўладальнікаў у перыяд павышэння попыту на паслугі дыягнастычных станцый і адпаведную адміністрацыйную працэдуру, забеспячэння выканання абавязкаў вадзіцеляў, прадугледжаных Правіламі дарожнага руху, а таксама эканоміі часу кліентаў УП «Белтэхагляд» укаранёна і набірае папулярнасць новая паслуга - «Камфортны тэхагляд».
Так, па заяўцы кліента работнікамі УП «Белтэхагляд арганізавана праходжанне дзяржаўнага тэхнічнага агляду і атрыманне дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху аўтамабіля без непасрэднага ўдзелу яго ўладальніка. Па ўзгадненні і для зручнасці заказчыка паслуга аказана ў суботу, 9 верасня.
З інфармацыяй аб паслузе і парадку яе прадастаўлення можна азнаёміцца
тут
Разам - да бяспекі!
