Вясенні суботнік у Рэспубліцы Беларусь - гэта традыцыйная акцыя па добраўпарадкаванні тэрыторый, удзел у якой прымаюць мільёны беларусаў.
20 красавіка 2024 года калектыў рэспубліканскага унітарнага сэрвіснага прадпрыемства "Белтэхагляд" з натхненнем выйшаў на рэспубліканскі суботнік.
У мэтах паляпшэння санітарнага і экалагічнага стану супрацоўнікі розных падраздзяленняў прадпрыемства выканалі работы па ўборцы пляцовак, дыягнастычных станцый і тэхнічных цэнтраў, а таксама прывялі ў парадак зялёныя насаджэнні на прылеглых тэрыторыях.

Дыягнастычная станцыя №210 г. Мінска

Дыягнастычная станцыя №210 г. Мінска

Дыягнастычная станцыя №241 г. Ляхавічы

Тэхнічны цэнтр у г. Віцебску

Тэхнічны цэнтр у г. Віцебску

Тэхнічны цэнтр у г. Віцебску

Тэхнічны цэнтр у г. Магілёве

Тэхнічны цэнтр у г. Брэсце

Тэхнічны цэнтр у г. Брэсце
У гэтым годзе грашовыя сродкі, якія будуць зароблены ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка накіроўваюцца:
35 % — на выкананне работ на мемарыяльным комплексе «Дзецям - ахвярам вайны» ў н.п. Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна
35 % — на стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці
30 % — на рэканструкцыю і аднаўленне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, размешчаных у абласцях і Мінску
Суботнік прайшоў вельмі актыўна. Калектыў папрацаваў на славу. Агульнымі намаганнямі тэрыторыі змяніліся: усюды стала чыста і прыгожа!