Прэс-канферэнцыя "Аб пытаннях выдачы дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху"

У рамках праведзенай УП "Белтэхагляд" прэс-канферэнцыі з удзелам прадстаўнікоў асобных інфармацыйных рэсурсаў, прысвечанай увядзенню ў дзеянне Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.02.2024 № 55 "Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", асветлены пытанні, звязаныя з:

  • Датай уступлення ў сілу пункта 15.17 Указа нумар 55 адміністрацыйнай працэдуры па выдачы дазволаў на допуск транспартнага сродку (за выключэннем колавых трактароў, прычэпаў, паўпрычэпаў да іх) да ўдзелу ў дарожным руху. Адпаведны запыт накіраваны органу-рэгулятару (Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь). Інфармацыя аб змесце адказу будзе размешчана дадаткова на афіцыйным сайце прадпрыемства і ў сацыяльных сетках;


  • Скарачэннем колькасці дакументаў, якія прадстаўляюцца зацікаўленай асобай работніку УП «Белтэхагляд», у мэтах ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
  • Увядзеннем у рамках разгляданай адміністрацыйнай працэдуры новага дакумента - заявы па форме, устаноўленай Міністэрствам транспарту і камунікацый, якая прадастаўляецца фізічнай асобай работніку УП «Белтэхагляд», у мэтах здзяйснення юрыдычна значных дзеянняў;


  • Падрыхтоўкай УП "Белтэхагляд" да ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры па выдачы/атрыманні дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху ў "лічбавым" фармаце. Інфармацыя аб пачатку функцыянавання УП "Белтэхагляд" у электронным рэжыме будзе размешчана на афіцыйным сайце прадпрыемства і ў сацыяльных сетках.
  • Адсутнасцю заканадаўчых норм аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння раней выдадзенага дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху з двух да трох гадоў.


    Разам - да бяспекі!

  • Telegram бот
    Чат на сайте
    🤖 «БЕЛТЕХОСМОТР» — ваш умный помощник по техосмотру в Беларуси!
    Здравствуйте! Выберите вопрос:
    Наши услуги: