Прадстаўнікі УП "Белтэхагляд" наведалі выставу "АўтаЭкспа - 2023"

У сталічным футбольным манежы 4 кастрычніка адкрылася міжнародная аўтамабільная выстава «АўтаЭкспа». Выставу наведалі дырэктар УП «Белтэхагляд» Ленчэўскі Юрый Станіслававіч, намеснік дырэктара Бурая Наталля Уладзіміраўна і начальнік філіяла УП «Белтэхагляд» у г. Мінску Вашчыла Міхаіл Яўгенавіч.




Прадстаўнікі кіраўніцтва УП «Белтэхагляд» азнаёміліся з прадстаўленымі на выставе аўтамабільнымі брэндамі, электракарамі, мота- і рэтратэхнікай.




Найбольшую цікавасць выклікалі экспанаты электракараў ад кітайскіх аўтавытворцаў.


Яркая кампазіцыя была ў арганізацыі «ШыкАўта». Тут былі прадстаўлены электракары не толькі ад кітайскіх, але і іншых пакуль яшчэ звыклых нам брэндаў.


Асаблівая ўвага таксама была прыкавана да TesloCars, якая прадставіла на выставе такія брэнды машын як Tesla і электрычныя мадэлі MercedesBenz.



Мерапрыемства дазволіла ўбачыць, чым зараз жыве аўтамабільны рынак электракараў і ацаніць тэхнічныя дасягненні аўтавытворцаў.
Больш за 120 новых аўтамабіляў 30 розных марак прапануюць на выставе беларускія дылеры. Спіс уражлівы! Ня толькі добра знаёмыя беларусам еўрапейскія і японскія брэнды Audi, Volkswagen, Aston Martin, Nissan, Mazda, але і новыя кітайскія мадэлі Haval, Exeed, Hongqi, JAC, BYD, BAIC ды іншыя.

Разам - да бяспекі!

Telegram бот
Чат на сайте
🤖 «БЕЛТЕХОСМОТР» — ваш умный помощник по техосмотру в Беларуси!
Здравствуйте! Выберите вопрос:
Наши услуги: