27 верасня ў рамках Беларускага прамыслова-інавацыйнага форуму 2023 года адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «
Кампетэнтнасць – 2022», у якім рэспубліканскае унітарнае сэрвіснае прадпрыемства «Белтэхагляд» прымала ўдзел.
Конкурс «Кампетэнтнасць» заснаваны Беларускім дзяржаўным цэнтрам акрэдытацыі і праводзіцца штогод з 2011 года з мэтай вызначэння і заахвочвання лепшых акрэдытаваных органаў па ацэнцы адпаведнасці, якія ўдзельнічаюць у кантролі якасці прадукцыі, дасягнулі значных поспехаў у галіне якасці паслуг і ўкаранілі высокаэфектыўныя метады і практыкі.
Дыпломы і спецыяльныя прызы ўручалі намеснік старшыні Дзяржстандарта
Аляксандр Бурак і дырэктар Беларускага дзяржаўнага цэнтра акрэдытацыі
Яўген Беражных.

Дыягнастычная станцыя нумар 210 прызнана пераможцам конкурсу «Кампетэнтнасць - 2022» у намінацыі «Інспекцыйны орган».



Пасля завяршэння секцыйнага пасяджэння «Актуальныя пытанні акрэдытацыі ва ўмовах сучасных выклікаў» дырэктар Ленчэўскі Юрый Станіслававіч і начальнік філіяла УП "Белтэхагляд" у г. Мінску Вашчыла Міхаіл Яўгенавіч азнаёміліся з выставамі тэхналогій і інавацый у прамысловасці «ТэхІннаПрам», абсталявання і тэхналогій для зваркі і рэзкі «Прафзварка», хімічнай і нафтагазавай прамысловасці і навукі «Хімія. Нафта і газ», абсталявання і тэхналогій для вытворчасці «Палімеры і кампазіты».



