Наперад,да перамогі!

З 15 па 17 сакавіка 2024 г. на базе санаторыя «Зялёны бор» адбыўся l этап галіновай Рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
На працягу трох дзён зборная каманда УП «Белтэхагляд» спаборнічала ў наступных відах спорту: лёгкаатлетычны крос, настольны тэніс, шахматы, більярд і бадмінтон.


Падтрымаць каманду на спартакіядзе прыехала намеснік дырэктара Бурая Наталля Уладзіміраўна.


Усе члены каманды прадпрыемства дастойна ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, праявілі спрыт, смеласць, шпаркасць і сілу. Лепшыя з лепшых атрымалі заслужаныя медалі і ўзышлі на п'едэстал гонару.




Па выніках спаборніцтваў пераможцамі ў агульнакамандным заліку сталі:

  • 1 месца - цэнтральны апарат Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь
  • 2 месца - Рэспубліканскае унітарнае сэрвіснае прадпрыемства «Белтэхагляд»
  • 3 месца - РУП «Белдарцэнтр»


    Кіраўніцтва і калектыў прадпрыемства віншуюць каманду з упэўненым выступленнем на спартакіядзе і жадаюць далейшых спартыўных поспехаў!

  • Telegram бот
    Чат на сайте
    🤖 «БЕЛТЕХОСМОТР» — ваш умный помощник по техосмотру в Беларуси!
    Здравствуйте! Выберите вопрос:
    Наши услуги: