Мы рады Вам, Вы ўдзячны нам!

31 жніўня бягучага года першаму аўтаўладальніку аказана новая паслуга «Камфортны тэхагляд». Дадзеная паслуга арыентавана на людзей, якія ў сілу сваёй занятасці шануюць свой час. Яе асаблівасць заключаецца ў тым, што праходжанне кантрольна-дыягнастычных работ і атрыманне дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху ажыццяўляецца без удзелу яго ўладальніка.

«У сілу вялікай занятасці скарыстаўся паслугай «Камфортны тэхагляд» -, Тлумачыць аўтаўладальнік Міхаіл. - У прызначаны час да месца стаянкі аўтамабіля прыбыў прадстаўнік УП «Белтэхагляд», якому перадаў аўтамабіль. Вярнуць аўто папрасіў у абумоўленае месца і час. За працоўны дзень паспеў зрабіць усё, што планаваў, а яшчэ атрымаў аўто з пройдзеным тэхаглядам!»

Звяртаем увагу, што для атрымання паслугі "Камфортны тэхагляд" неабходна накіраваць на адрас электроннай пошты info@gto.by заяўку, у якой указаць марку і мадэль транспартнага сродку, яго рэгістрацыйны знак, дату, час і месца перадачы транспартнага сродку прадстаўніку УП «Белтэхагляд», а таксама кантактны нумар тэлефона заказчыка для зваротнай сувязі (у тэме ліста просім пазначыць назву паслугі «Камфортны тэхагляд» ). Больш падрабязна – тут


Кліент застаўся задаволены, гэта галоўнае!

Разам - да бяспекі!

Telegram бот
Чат на сайте
🤖 «БЕЛТЕХОСМОТР» — ваш умный помощник по техосмотру в Беларуси!
Здравствуйте! Выберите вопрос:
Наши услуги: