5 студзеня рэспубліканскае унітарнае сэрвіснае прадпрыемства «Белтэхагляд» прыняло ўдзел у зімовым
Дні адчыненых дзвярэй, які прайшоў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.

На мерапрыемствы прысутнічалі намеснік дырэктара
Бурая Наталля Уладзіміраўна, галоўны юрысконсульт
Леўковіч Алена Уладзіміраўна і вядучы спецыяліст упраўлення арганізацыі дзяржтэхагляду
Касьяновіч Аляксандр Міхайлавіч.

Выбар прафесіі - важны і адказны этап у лёсе кожнага чалавека. Прафесія дае магчымасць задавальняць не толькі матэрыяльныя патрэбнасці, але і займацца любімай справай, развіваць свае здольнасці і ўменні.

У гэты дзень БНТУ стаў інфармацыйнай пляцоўкай, дзе можна было асабіста пазнаёміцца з прадстаўнікамі факультэтаў.
Наталлі Уладзіміраўне удалося пагутарыць з прарэктарам па выхаваўчай рабоце
Мацюшынец Цімурам Уладзіміравічам аб супрацоўніцтве з універсітэтам, а таксама аб будучых праектах.

Упэўнены, што гэты дзень дапамог хлопцам не толькі даведацца інфармацыю аб спецыяльнасцях, якія іх цікавяць, але і паспрыяў наладжванню кантактаў з арганізацыямі для будучага працаўладкавання.
Разам - да бяспекі!