Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь супольна з зацікаўленымі міністэрствамі і ўстановамі 26 верасня 2024 года праводзіцца Адзіны дзень бяспекі, у задачы якога ўваходзіць прафілактыка надзвычайных сітуацый, навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў і іншых надзвычайных сітуацыях, а таксама аказанню першай даўрачэбнай медычнай дапамогі. Арганізатары акцыі – органы дзяржаўнага кіравання, грамадскія з'яднанні, сродкі масавай інфармацыі і іншыя зацікаўленыя арганізацыі.
У рамках акцыі пройдуць навучальныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый і навучанні правілам паводзін ва ўмовах розных надзвычайных сітуацый. Асноўныя намаганні пры правядзенні акцыі будуць скіраваны на фармаванне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай працы і прапаганду бяспечных умоў жыцця насельніцтва.
У перыяд правядзенні акцыі адбудуцца навучаннні і трэнераванні па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей, правядзенне праверкі сістэмы абвесткі, трансляцыя паведамленняў ад МНС у тэлевізійным і радыёэфіры.
У адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў па правядзенні Адзінага дня бяспекі на Рэспубліканскім унітарным сэрвісным прадпрыемстве «Белтэхагляд» плануецца:
- давесці информациию пра правядзенне Адзінага дня бяспекі да падначаленых арганізацый;
- правесці трансляцыю ў дзень правядзення імпрэзы на экранах у месцах знаходжання наведнікаў і змесцаваць у грамадскіх месцах (на стэндах), а таксама на інтэрнэт-рэсурсах інфармацыйных матэрыялаў па адпрацоўцы планаў эвакуацыі людзей пры пажары, дзеянняў ва ўмовах іншых надзвычайных і няштатных сітуацый, аказання першай дапамогі;
- давесці працоўнаму калектыву парадак дзеянняў пры адпрацоўцы планаў эвакуацыі людзей пры пажары, ва ўмовах іншых надзвычайных і няштатных сітуацый, пры аказанні першай дапамогі;
- адпрацаваць на практыцы планы эвакуацыі людзей пры пажары, дзеянняў ва ўмовах іншых надзвычайных і няштатных сітуацый на аб'екце, аказання першай дапамогі.