УП «Белтэхагляд» інфармуе, што за май бягучага года выдадзена 143 938 дазволаў на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, што на 3,2% менш за гэты паказчык за аналагічны перыяд 2023 года (148 664 дазволы).
Адносна фізічных асоб за гэты перыяд выдадзена 122 128 дазволаў (84,8 працэнта ад агульнай колькасці).

Агульная колькасць дазволаў, выдадзеных за перыяд студзень-май 2024 года, склала 647 690 адз., што на 6,5% менш аналагічнага паказчыку за 2023 год (692 879 адз.).

У дачыненні да электрамабіляў у маі бягучага года аформлена 474 дазволы (усяго з пачатку года - 8078 дазволаў).
Нагадваем, што згодна з абзацам 1 пункта 5.5 Дадатку № 8 да тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў» (ТР ТС 018/2011) забараняецца эксплуатацыя транспартных сродкаў, укамплектаваных шынамі з шыпамі супрацьслізгацення ў летні перыяд (чэрвень, ліпень, . Звяртаем увагу, што пры прадстаўленні на дыягнастычныя станцыі ў названы перыяд часу транспартных сродкаў, аснашчаных такімі шынамі, гэтыя транспартныя сродкі па выніках правядзення дзяржаўнага тэхнічнага агляду будуць прызнавацца неадпаведнымі ўстаноўленым патрабаванням.
Прапануем скарыстацца паслугай УП «Белтэхагляд» па запраўцы і абслугоўванні аўтамабільнага кандыцыянера, якая аказваецца на наступных дыягнастычных станцыях прадпрыемства:
ДС № 210 (г. Мінск, вул. Сацыялістычная, 26/13, тэл. +375 (17) 311 09 80 доб. 216)
ДС № 200 (г. Брэст, вул. 2-я Завадская, 4А, тэл. +375 (162) 34 12 27)
ДС № 167 (г. Віцебск, вул. 6-я Суражская, 9А, тэл. +375 (212) 67 55 70)
ДС № 235 (г. Гродна, вул. Абухава, 28, тэл. +375 (152) 71 25 94)
ДС № 252 (г. Магілёў, вул. Кулібіна, 31, тэл. +375 (222) 63 88 07)
З прэйскурантам на паслугу можна азнаёміцца па спасылцы.
Разам - да бяспекі!