Аб выніках працы за верасень 2023 года

УП «Белтэхагляд» інфармуе, што за верасень бягучага года выдадзена 143 376 дазволаў на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху (гл. дыяграму), што на 61% больш за гэты паказчык за аналагічны перыяд 2022 г. (89 033 дазволы).
У дачыненні да фізічных асоб за разгляданы перыяд выдадзена 120.218 дазволаў (67% ад агульнай колькасці).



Агульная колькасць дазволаў, выдадзеных за студзень-верасень 2023 г., склала 1 205 622, што на 14,8% больш за аналагічны паказчык за студзень-верасень 2022 г. (1 050 370 адз.).
Таксама паведамляем, што за 9 месяцаў 2023 г. дыягнастычнымі станцыямі праведзена 1 400 518 праверак тэхнічнага стану транспартных сродкаў, з іх па рэгіёнах:

  • Брэсцкая вобласць – 214 040; 
  • Віцебская вобласць – 157 681;
  • Гомельская вобласць – 189 004;
  • Гродзенская вобласць – 214 999;
  • Мінская вобласць – 224 196;
  • Магілёўская вобласць – 155 004;
  • г. Мінск – 245 594.

    З агульнай колькасці транспартных сродкаў, прадстаўленых на дзяржаўны тэхнічны агляд, 14.3% транспартных сродкаў (200763) мелі рознага характару неадпаведнасці ўсталяваным патрабаванням.
    Удзельная вага неадпаведнасцей, выяўленых пры правядзенні кантрольна-дыягнастычных работ транспартных сродкаў, склала:
    1) 46,9% – у стаўленні тармазной сістэмы;
    2) 21,5% – у стаўленні вонкавых светлавых прыбораў;
    3) каля 5% – неадпаведнасці рухавіка і яго сістэм, рулявога кіравання, камплектнасці.

    У верасні 2023 г. дыягнастычнымі станцыямі праведзена 165 559 праверак тэхнічнага стану транспартных сродкаў, з іх па рэгіёнах:
  • Брэсцкая вобласць – 24 329;
  • Віцебская вобласць – 18 984;
  • Гомельская вобласць – 20 560;
  • Гродзенская вобласць – 21 656;
  • Мінская вобласць – 29 999;
  • Магілёўская вобласць – 18 839;
  • г. Мінск – 31 192.

    З агульнай колькасці транспартных сродкаў, прадстаўленых на дзяржаўны тэхнічны агляд, 14.5% транспартных сродкаў (24048) мелі неадпаведнасці ўсталяваным патрабаванням.
    Удзельная вага неадпаведнасцей, выяўленых пры правядзенні кантрольна-дыягнастычных работ транспартных сродкаў, склала:
    1) 42,1% – в отношении тормозной системы;
    2) 23,5% – в отношении внешних световых приборов;
    3) 6,7% – несоответствия двигателя и его систем, порядка 5% – рулевого управления, комплектности и прочих проверок.

    Разам - да бяспекі!

  • Telegram бот
    Чат на сайте
    🤖 «БЕЛТЕХОСМОТР» — ваш умный помощник по техосмотру в Беларуси!
    Здравствуйте! Выберите вопрос:
    Наши услуги: