УП «Белтэхагляд» інфармуе, што за жнівень бягучага года выдадзена 119 202 дазволы на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху (гл. дыяграму), што на 24,2% больш за гэты паказчык за аналагічны перыяд 2022 г. (95 958 дазволаў).
У адносінах да фізічных асоб за разгляданы перыяд выдадзена 96509 дазволаў (73,8% ад агульнай колькасці).

Агульная колькасць дазволаў, выдадзеных за студзень-жнівень 2023 г., склала 1 062 246, што на 10,5% больш за аналагічны паказчык за студзень-жнівень 2022 г. (961 337 адз.).
Трэба адзначыць, што па ўсёй краіне паўнацэнна пачалі работу сістэмы па кантролю наяўнасці пройдзенага дзяржтэхагляду з фотафіксацыяй парушэння ў аўтаматычным рэжыме.
Цяпер адсутнасць дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху фіксуюць не толькі датчыкі кантролю хуткасці і камеры сярэдняй хуткасці, але і камеры маніторынгу.
Нагадваем, што частка 4 артыкула 18.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (кіраванне транспартным сродкам, у дачыненні да якога не выдадзена дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху) цягне накладанне на фізічную асобу штрафу ў памеры да трох базавых велічынь (пры фіксацыі камерай – палова базавай).
Дзеянні, прадугледжаныя часткай 4 гэтага артыкула, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, прыводзяць да накладання штрафу ў памеры ад дзвюх да пяці базавых велічынь (пры фіксацыі камерай – дзве базавых).
Частка 5 артыкула 18.11 Кодэкса прадугледжвае накладанне штрафу на індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычную асобу ў памеры да дзесяці базавых велічынь (пры фіксацыі камерай - пяць базавых).
Разам - да бяспекі!