Агульная колькасць дазволаў, выдадзеных за студзень-чэрвень 2023 г., склала 825 238, што на 8,1% больш за аналагічны паказчык за студзень-чэрвень 2022 г. (763 472 адз.).
Таксама паведамляем, што ў 2022 г. на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адбылося 3186 уліковых дарожна-транспартных здарэнняў, у тым ліку 37 такіх здарэнняў адбылося па віне вадзіцеляў, якія кіруюць транспартнымі сродкамі з тэхнічнай няспраўнасцю.
Пры гэтым з агульнай колькасці транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь і якія сталі ўдзельнікамі ўліковых дарожна-транспартных здарэнняў (4036 адз.) толькі 2507 (62,1%) мелі дзеючы дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху.
Разам - да бяспекі!