Аб тэрмінах дзеяння дазволу на допуск

Увазе аўтаўладальнікаў!

У аснову вылічэння ўзросту транспартнага сродку ў мэтах вызначэння тэрміну дзеяння дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху пакладзены наступныя дзеянні:

1. Фіксацыя года выпуску транспартнага сродку, указанага ў графе "Год выпуску" пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку (тэхнічнага пашпарта);
2. Падлік узросту транспартнага сродку з улікам поўнага года яго выпуску (з першага студзеня), які прыводзіцца ў рэгістрацыйных дакументах.

Такім чынам, напрыклад, узрост транспартнага сродку 2021 года выпуску ў 2024 годзе складае больш за 3 гады.
Вывучэнне ідэнтыфікацыйнага нумара (VIN) транспартнага сродку з мэтай вызначэння года яго выпуску работнікамі УП "Белтэхагляд" не праводзіцца.

Для транспартнага сродку з года выпуску якога прайшло не больш за два гады, уключаючы год выпуску, дзяржаўны тэхнічны агляд не праводзіцца (пункт 7 Палажэння аб парадку правядзення дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў і іх допуску да ўдзелу ў дарожным руху, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.04.2008 № 630).

Гэта значыць, для транспартнага сродку 2021 года выпуску праходжанне дзяржаўнага тэхнічнага агляду ў 2021 і 2022 гадах не абавязковае. У 2023 годзе адносна такога транспартнага сродку праходжанне дзяржаўнага тэхнічнага агляду і атрыманне дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху абавязковыя.

У сувязі з увядзеннем у дзеянне Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.02.2024 № 55 "Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" сітуацыя не зведае змен.

Напрыклад, у дачыненні да легкавога аўтамабіля 2021 года выпуску тэрмін дзеяння дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, які выдаецца ў 2024 годзе, таксама складзе два гады, у сувязі з тым, што ўзрост такога транспартнага сродку знаходзіцца ў часовым перыядзе ад трох да дзесяці. гадоў (уключаючы год выпуску).

Дзеянне работнікаў УП "Белтэхагляд", звязанае з прадаўжэннем тэрміну дзеяння атрыманага дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, заканадаўствам не прадугледжваецца.

УП «Белтэхагляд» - разам да бяспекі!
Telegram бот
Чат на сайте
🤖 «БЕЛТЕХОСМОТР» — ваш умный помощник по техосмотру в Беларуси!
Здравствуйте! Выберите вопрос:
Наши услуги: