Аб унясенні змяненняў у інфармацыю аб выдадзеным дазволе на допуск транспартнага сродку

Паведамляем, што пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2023 № 791 унесены змяненні ў Палажэнне аб парадку правядзення дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў і іх допуску да ўдзелу ў дарожным руху, у выніку пункт 25 Палажэння выкладзены ў наступнай рэдакцыі:

«У выпадку ўнясення змяненняў у дакументы, звязаныя з дзяржаўнай рэгістрацыяй транспартнага сродку, выдачай пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку пры яго страце (крадзяжы) і страце (крадзяжы) дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху ў перыяд тэрміну яго дзеяння, новы дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху не выдаецца. Інфармацыя аб змененых і зноў выдадзеных рэгістрацыйных дакументах змяшчаецца ў аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму, вядзенне якой ажыццяўляецца УП "Белтэхагляд", шляхам атрымання адпаведных звестак з аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў пры дапамозе агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы.

Пунктам 4 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2023 № 791 вызначана Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым арганізацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублікі Беларусь, у двухмесячны тэрмін прыняць меры па рэалізацыі гэтай пастановы.

На падставе выкладзенага, на час правядзення работ па інтэграцыі баз даных аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм УП "Белтэхагляд" з 6 снежня ўведзена новая паслуга па ўнясенню змяненняў у інфармацыю аб выдадзеным дазволе на допуск транспартнага сродку, па выніках якой адпаведныя даныя перадаюцца ў ДАІ.

Больш падрабязную інфармацыю аб паслузе можна атрымаць па спасылцы:
https://gto.by/be/services/unyasenne-zmyanennya-bel/unyasenne-zmyanennya-bel.php

Разам - да бяспекі!


Telegram бот
Чат на сайте
🤖 «БЕЛТЕХОСМОТР» — ваш умный помощник по техосмотру в Беларуси!
Здравствуйте! Выберите вопрос:
Наши услуги: