У адпаведнасці са змяненнямі і дапаўненнямі ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 05.01.2008 № 313-З "Аб дарожным руху", якія ўступілі ў сілу з 22.09.2022, пры правядзенні дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў ажыццяўляецца праверка іх тэхнічнага стану і канструкцыі на адпаведнасць патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, а таксама тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза.
Інфармуем аб неабходнасці мець на кожны газавы балон пашпарт вытворцы газавага балона, і прад'яўляць яго пры праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду. Гэтае патрабаванне прадугледжана пунктам 9.8.1. дадатку № 8 да тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў» (ТР МС 018/2011).
Адсутнасць ва ўладальніка транспартнага сродку пашпарта газавага балона сфарміруе заключэнне аб неадпаведнасці транспартнага сродку ўстаноўленым патрабаванням па выніках праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду.
Разам - да бяспекі!