• найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот; (напр., УП «Белтэхагляд», дырэктару Ленчэўскаму Ю.С.)
• прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
• выклад сутнасці звароту;
• асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян) (акрамя электронных зваротаў);
• адрас электроннай пошты грамадзяніна (для электронных зваротаў).
Пісьмовы зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:• найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот; (напр., УП «Белтэхагляд», дырэктару Ленчэўскаму Ю.С.)
• поўнае найменне юрыдычнай асобы і месца яе знаходжання;
• выклад сутнасці звароту;
• прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
• асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (акрамя электронных зваротаў);
• адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы (для электронных зваротаў).
Тэкст звароту павінен паддавацца чытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны дакладным, пераборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных або абразлівых слоў, выразаў.
Да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, дадаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
• выкладзены не на беларускай ці рускай мове;
• не змяшчаюць прозвішча, уласнага імя і імя па бацьку або ініцыялаў, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца яго работы (вучобы);
• не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адрасы яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
• змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
• змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы, або выразы;
• падлягае разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага судаводства, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак прадстаўлення і разгляд такіх зваротаў устаноўлены ;
• змяшчаюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі УП "Белтэхагляд";
• прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
• пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
• з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.