Афармленне электроннага пашпарта транспартнага сродку (унясенне змен)

УП "Белтэхагляд" вызначана ўпаўнаважанай арганізацыяй па афармленні электронных пашпартоў транспартных сродкаў (далей - ЭПТС) згодна з падпунктам 1.3 пункта 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.04.2020 №254 "Аб увядзенні сістэм электронных пашпартоў" на раней зарэгістраваныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь транспартныя сродкі.

ЭПТС афармляюцца на падставе даных, якія змяшчаюцца ў рэгістрацыйных або ідэнтыфікацыйных дакументах, і вынікаў агляду, у ходзе якога праводзіцца ідэнтыфікацыя транспартнага сродку, а таксама ажыццяўляецца яго фатаграфаванне, у тым ліку ідэнтыфікацыйных маркіровак.

Паслуга аказваецца на падставе звязаных з ажыццяўленнем адміністрацыйнай працэдуры эканамічна абгрунтаваных затрат згодна  прэйскуранту

Парадак афармлення

1. На сайце спампаваць і запоўніць дагавор на аказанне паслугі

2. Аплаціць паслугу згодна з прэйскурантам

3. Падаць транспартны сродак, дагавор і неабходныя дакументы па адрасах:

Тэхнічны цэнтр у г. Брэсце (г. Брэст, вул. 2-я Завадская, 4А-2)
Тэхнічны цэнтр у г. Віцебску (г. Віцебск, вул. 6-я Суражская, 9А)
Аддзел па адміністрацыйных працэдурах у Гомельскай вобласці (г. Гомель, вул. Тэльмана, 24)
Тэхнічны цэнтр у г. Гродна (г. Гродна, праспект Касманаўтаў, 60К)
Тэхнічны цэнтр у г. Магілёве (г. Магілёў вул. Кулібіна, 31)
УОГТО УП «Белтэхагляд» (г. Мінск. вул. Сацыялістычная 26/13)

4. Атрымаць па электроннай пошце звесткі ў выглядзе выпіскі з электроннага пашпарта

Рахунак-дагавор (афармленне ЭПТС)
Рахунак-дагавор (унясенне змяненняў у ЭПТС)

Пералік неабходных дакументаў

• Заява
• Пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку (тэхнічны пашпарт)
• Дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы (за выключэннем выпадку ўнясення платы праз выкарыстанне аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы)
• Дакумент, які сведчыць асобу, і дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы кіраўніка юрыдычнай асобы (загад аб назначэнні на пасаду кіраўніка, або выпіска з рашэння агульнага сходу, праўлення або іншага органа кіравання юрыдычнай асобы, або працоўны дагавор (кантракт), або грамадзянска-прававы дагавор) - кіраўніком юрыдычнай асобы
• Дакумент, які сведчыць асобу - індывідуальным прадпрымальнікам
• Дакумент, які сведчыць асобу прадстаўніка зацікаўленай асобы, і дакументы, якія пацвярджаюць яе паўнамоцтвы - пры звароце прадстаўніка зацікаўленай асобы

Узор заявы для юр.асоб

Узор заявы для фіз.асоб